Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Бубенчык Алена Аляксандраўна

Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Нарадзілася ў 1978 годзе ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. У 2000 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», у 2005 годзе - УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасці «правазнаўства».
Працоўную дзейнасць пачала ў 1998 годзе галоўным бухгалтарам калгаса «Прагрэс» Мастоўскага раёна. З 2002 па 2009 гады працавала галоўным бухгалтарам, начальнікам Мастоўскага ўпраўлення меліярацыйных сістэм УП «Гроднамеліяводгас», пасля пераўтварэння ўпраўлення ў 2009 годзе ў камунальнае унітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Мастоўскае ПМС» кіравала ім да 2011 года.
З 2011 па 2012 гады - начальнік аддзела транспарту і камунікацый Гродзенскага аблвыканкама, з 2012 па 2014 гады - намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
Са студзеня 2014 гады - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Пытанні эканомікі, цэнаўтварэння, бюджэтна-падатковых, грашова-крэдытных і маёмасных адносін, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, працы, гандлю, паслуг насельніцтву, страхавой дзейнасці, мытнай справы, дзяржаўных знакаў, каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама пытанні, звязаныя з маёмасцю.

Ўзаемадзеянне з арганізацыямі статыстыкі, спажывецкай кааперацыі, гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці, адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, аб'яднаннем прадпрымальнікаў, экспертнымі арганізацыямі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, рэспубліканскай камісіяй па ўпарадкаванні, выкарыстанні адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў , вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.