Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч

Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Уваходзіны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1979 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці "прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва". 
З 1979 па 1987 гады працаваў на кіраўнічых пасадах у будаўніча-мантажным трэсце № 30 г. Гродна. У 1987 годзе ўзначаліў будаўніча-мантажнае аб'яднанне "Гроднапрамбуд". З 2000 па 2002 гады - намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 2002 па 2011 гады - дырэктар абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства "Інстытут "Гроднаграмадзянпраект". 
Са снежня 2011 года - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь "Ганаровы будаўнік".

Асноўныя накірункі дзейнасці 

Кіраўніцтва будаўнічым комплексам, уключаючы вытворчасць будматэрыялаў. 
Пытанні сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, каардынацыя дзейнасці па збору, перапрацоўцы і ўтылізацыі другаснай сыравіны (акрамя крышана і адыходаў чорных і каляровых металаў), побытавых адходаў. 
Каардынацыя дзейнасці арганізацый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам, Дэпартамента "Белаўтадар", Беларускай чыгункі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Дзяржбудэкспертыза", рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам", рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта", рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гродзенскае агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру".

Узаемадзеянне з арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія здзяйсняюць крэдытна-інвестыцыйную, падрадную дзейнасць у будаўніцтве, дзейнасць па перавозках, абслугоўванню транспарту, Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае грамадства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь", Гродзенскай абласной арганізацыяй рэспубліканскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае грамадства ратавання на вадзе", прафсаюзамі будаўнічага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, абласным грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз архітэктараў", прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемствам "Гродзенскі абласны камбінат супрацьпажарных работ" рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае пажарнае грамадства".