Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Камітэт эканомікі

Старшыня камітэта - Свірыдаў Андрэй Рыгоравіч
Прыёмная -тэл.73-56-51
Месца знаходжання камітэта: 230023 г.Гродна, вул.Ажэшка, д.3.

Графік прыёму грамадзян

Камітэт эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - Камітэт) з'яўляецца структурным падраздзяленнем  Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, які здзяйсняе рэгуляванне і кіраванне ў сферы распрацоўкі і рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі
вобласці, падпарадкоўваецца аблвыканкаму і Міністэрству эканомікі Рэспублікі Беларусь. У склад камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама ўваходзяць: аддзел эканамічнага рэгулявання, кіраванне прамысловасці, кіраванне інвестыцый і навукова-інавацыйнай дзейнасці, аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці, аддзел прадпрымальніцтва.
Асноўнымі задачамі Камітэта з'яўляюцца:
распрацоўка агульнай стратэгіі і галоўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, мясцовых умоў і рэсурсаў;
распрацоўка навукова-абгрунтаваных праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці  на доўга-, сярэдне-, кароткатэрміновую перспектыву і на бягучы  перыяд у цэлым па вобласці, галінам эканомікі і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам вобласці;
каардынацыя, на аснове эканамічных метадаў кіраўніцтва, дзейнасці  размешчаных на тэрыторыі вобласці арганізацый рэспубліканскай і камунальнай формы ўласнасці з мэтай павышэння эфектыўнасці гаспадарання;
правядзенне інвестыцыйнай палітыкі, фарміраванне эканамічнага асяроддзя, якое спрыяе прыцягненню і павышэнню эфектыўнасці выкарыстання ўнутраных і вонкавых інвестыцый;
аналіз і ацэнка сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў вобласці, выпрацоўка ў сувязі з гэтым неабходных мер і прапаноў;
арганізацыя ажыццяўлення эканамічных рэформаў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Палажэнне аб камітэце эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта