Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Жук Іван Алeйзовіч

Першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Палівачкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум Гродзенскай вобласці, у 1985 годзе - Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці "аграномія".

Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 
Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе загадчыкам фермай калгаса "Савецкая Беларусь" Шчучынскага раёна, служыў у радах Савецкай Арміі. З 1979 па 2000 гады працаваў загадчыкам участкам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса "Азеры" Гродзенскага раёна. З 2000 па 2009 гады ўзначальваў ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат" Гродзенскай вобласці. 
З красавіка 2009 года - першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя накірункі дзейнасці 
Кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам, уключаючы пытанні вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворча-тэхнічнага забеспячэння сельскай гаспадаркі, забеспячэння насельніцтва харчам, рэфармавання сельскагаспадарчых арганізацый. 
Каардынацыя дзейнасці арганізацый у сферах лясной гаспадаркі, выкарыстання зямельных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі, арганізацый беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь у частцы зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі.

Пытанні ўзаемадзеяння з абласным саюзам спажывецкіх грамадстваў, установамі адукацыі сельскагаспадарчага профілю, рэспубліканскім унітарным навуковым прадпрыемствам "Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", дзяржаўнай установай "Гродзенская абласная інспекцыя па насенняводству, карантыну і абароне раслін", рэспубліканскім унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемствам "Гродзенскае племпрадпрыемства", абласнымі прафсаюзаміі працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і працаўнікоў лесу, абласным аграрным саюзам і абласным аб'яднаннем "Беларускае грамадства паляўнічых і рыбаловаў", Гродзенскай абласной інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету. 
Узаемадзеянне з арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія здзяйсняюць дзейнасць у сферы аграпрамысловага комплексу.