Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Нявера Віталій Іосіфавіч

 


Нявера Віталій Іосіфавіч

Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў в. Больцішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2001 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2019 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 году намеснікам дырэктара філіяла Лідскага раённага спажывецкага таварыства «Агульнахарч».
З 2002 па 2009 гады працаваў падатковым інспектарам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лідскім раёне, з 2009 па 2012 гады - вядучым спецыялістам Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю.
З 2012 па 2013 гады займаў пасаду намесніка дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаграпраммаш".
З 2013 па 2019 гады - намеснік старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта, з 2019 па 2020 гады - старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
З траўня 2020 года - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.