Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Папоў Ігар Андрэевіч

Кіраўнік справамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Омску (Расійская Федэрацыя). У 1980 годзе скончыў Омскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "гісторыя", у 1985 годзе - Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ у г. Маскве, у 2005 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае і мясцовае кіраванне". 
Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 годзе выкладчыкам Омскай лётна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі. У 1985 годзе пераехаў у г. Гродна. З 1985 па 1990 гады працаваў інструктарам Гродзенскага абкама ЛКСМБ, Ленінскага райкама КПБ г. Гродна. З 1990 па 1991 гады - настаўнік СШ № 31 г. Гродна, з 1991 па 2000 гады - дырэктар СШ № 32 г. Гродна. 
З 2000 года працуе ў Гродзенскім аблвыканкаме: старшыня Савета, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, намеснік начальніка галоўнага кіравання - начальнік кіравання па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага кіравання ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.
З кастрычніка 2013 года - кіраўнік справамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя накірункі дзейнасці:

пытанні арганізацыі працы апарата аблвыканкама, каардынацыі дзейнасці яго структурных падраздзяленняў, агульнага кантролю за выкананнем плана працы аблвыканкама, падрыхтоўкі паседжанняў  аблвыканкама і штотыднёвых нарад старшыні аблвыканкама з кіраўнікамі аблвыканкама,  яго структурных падраздзяленняў, абласных службаў і арганізацый, захаванне правіл унутранага працоўнага распарадку і прапускнога рэжыму, фінансавага, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага забеспячэння дзейнасці аблвыканкама, забеспячэння інфармацыйнымі рэсурсамі аблвыканкама, утрымання і абслугоўвання будынкаў і збудаванняў, змешчаных у аператыўным кіраванні аблвыканкама;
кіраўніцтва структурным падраздзяленнем аблвыканкама:
кіраваннем справамі;
арганізацыйнае ўзаемадзеянне з:
пунктам здароўя (філіял установы аховы здароўя "Цэнтральная гарадская паліклініка Ленінскага раёна г. Гродна");
вытворчым кіраваннем "Аўтагараж Гродзенскага аблвыканкама" абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства "Інстытут Гроднаграмадзнпраект".