Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
19 мая 2020

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта маладым вучоным на 2021 год

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым вучоным на 2021 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2020 года), якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Пры вылучэнні кандыдатур улічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.

Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, прадстаўляюцца ў электроннай версіі на адрас olga@presidium.bas-net.by да 15 чэрвеня 2020 года. Дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-скорасшывальнік, накіроўваюцца да 1 ліпеня 2020-га ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.

Конкурс аб'яўлены ў адпаведнасці з указам ад 11 жніўня 2005 года нумар 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных".