Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Адзіны Дзень кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі

16.09.2020
Навiны рэгiёна
22 верасня 2020 года са 09.00 да 13.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8, 2-й паверх (Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў) адбудзецца адзіны Дзень кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі з удзелам Бельчыка Івана Іванавіча, начальніка аддзела міжнароднай тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Ганчаровай Дзіны Віктараўны, выканаўчага дырэктара Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадзенае мерапрыемства пройдзе з мэтай правядзення ўсебаковай кансультацыйнай работы па пытаннях, што тычацца рэалізацыі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі праграм трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь» і «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020гг. і іншых праграм, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам.

Заяўкі на ўдзел у кансультацыях можна накіроўваць па электроннай пошце: cu4eu@mail.ru
Да спіса