Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Чараўніцтва навагодніх дзён. у Дзятлаўскім раёне актывісты пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” наведалі ветэрана педагагічнай працы

26.12.2018
Навiны рэгiёна
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў актывісты пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Таркачоўскга дзіцячага сада-пачатковай школы разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі ветэрана педагагічнай працы Аляксандру Майсейчык.  

Сардэчныя віншаванні, пажаданні, падарункі і проста сустрэча з галоўнымі героямі навагодняга свята былі сапраўдным сюрпрызам для гэтай прыемнай жанчыны, якая прысвяціла сваё жыццё навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення. Аляксандра Іванаўна не хавала сваёй радасці, на твары ззяла ўсмешка. 

У такія добрыя святы асабліва хочацца дарыць цяпло сваёй душы і ўвагу тым людзям, якія больш за ўсё ў гэтым маюць патрэбу. Няхай чараўніцтва гэтых дзён зробіць іх жыццё больш прыгожым! 

A.I.-NG.jpg
diatlovonews.by
Да спіса