Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Дварэцкія школьнікі штодзень выходзяць на лыжню і каток

21.01.2019
Навiны рэгiёна
Зімой самы жаданы від спорту – катанне на лыжах. Гэта займальны занятак, здольны прыносіць задавальненне як дзецям, так і дарослым.

Заняткі на свежым паветры пазітыўна прымаюцца вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца настаўнік фізічнай культуры гэтай школы лічыць, што любыя спартыўныя заняткі могуць спадабацца дзецям толькі ў тым выпадку, калі яны будуць пастаяннымі і актыўнымі. Перамяшчэнне на лыжах павінна стаць займальным і натуральным, дзецям неабходна больш рухацца, а не стаяць на месцы. Правілы навучання лыжнай тэхніцы не павінны займаць большую частку заняткаў, лепш за ўсё, калі рэкамендацыі па навучанні будуць у працэсе руху дзяцей, заняткі ж па тэхніцы бяспекі – да выхаду на лыжню.
zima-2.jpgzima-3.jpg
Бегу на лыжах спрыяльна ўплывае на апорна-рухальны апарат. Акрамя гэтага, актыўна працуе ўсе цела – верхні плечавы пояс, спіна, ногі, кардыярэспіраторная сістэма.
zima-4.jpgzima-5.jpgzima-6.jpgzima-7.jpg
Навучыць дзяцей  катацца на каньках і лыжах могуць і бацькі, калі недалёка ад месца жыхарства ёсць хоць невялікая пляцоўка, прыдатная для катання. Безумоўна, у бацькоў часта не дастаткова вольнага часу, каб штодня ладзіць лыжныя ўрокі. Але займаючыся хоць па чвэрці гадзіны два-тры разы на тыдзень можна ператварыць заняткі ў вясёлае свята, зрабіць традыцыяй сям’і, умацоўваючы пры гэтым уласнае здароўе і здароўе дзяцей.
Да спіса