Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Як шануюць беларускія традыцыі ў Квасоўскай школе

23.11.2018
Навiны рэгiёна
Родную літаратуру яны не толькі чытаюць, вывучаюць, але і ўвасабляюць у тэатральных пастаноўках. І кожны дзень на адным з перапынкаў паміж урокамі танцуюць пад патрыятычныя песні на матчынай мове. Менавіта такім чынам беларускія традыцыі падтрымліваюць у адной са школ Гродзенскага раёна. У аграгарадку Квасоўка падрастаючае пакаленне ўжо на працягу многіх дзясяткаў год выхоўваецца выключна па-беларуску: з дзіцячага садка і да апошняга класа сярэдняй школы. Мясцовыя шчыра лічаць, што такая пазіцыя найлепшым чынам даказвае іх любоў да сваёй радзімы.
Да спіса