Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Конкурс юных піяністаў

05.03.2018
Навiны рэгiёна
1-2 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа прайшоў Х абласны конкурс юных піяністаў. 66 вучняў дзіцячых школ мастацтваў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці змагаліся за перамогу ў трох узроставых групах. Строгае журы, у склад якога ўваходзілі вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў, вызначылі лепшых. У малодшай і старэйшай групах лаўрэатамі І ступені сталі выхаванцы Гродзенскай ДШМ імя А.Тызенгаўза - Надзея Шабалоўская, настаўнік Суганяка Л.І., і Аліса Кісялеўская, настаўнік Кавалёва М.Г. У старэйшай групе лепшым быў Міхаіл Рэзчыкаў са Шчучынскай ДШМ, настаўнік Юшкевіч А.В. Усе лаўрэаты конкурсу атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі, а іх настаўнікі - граматы за высокае прафесійнае майстэрства. Больш інфармацыі на сайце Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа: www.music.grodno.by
Да спіса