Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Медыкам з прафсаюзнага страхавога фонду выплачана Br75,8 тыс.

18.05.2020
Навiны рэгiёна
 З прафсаюзнага страхавога фонду медыкам выплачана Br75,8 тыс., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"За час работы фонду разгледжаны і задаволены 53 звароты аб аказанні матэрыяльнай дапамогі. Агульная сума выплат склала Br75,8 тыс.", - адзначылі ў прэс-службе.

Страхавы фонд дапамогі работнікам аховы здароўя, якія захварэлі на COVID-19, створаны ФПБ у пачатку красавіка пры прафсаюзе работнікаў аховы здароўя. Ён фарміруецца за кошт салідарных адлічэнняў ФПБ, усіх галіновых прафсаюзаў і добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. На гэты момант у яго паступіла амаль Br900 тыс. З іх больш за Br200 тыс. - асабістыя ўзносы людзей, свае ахвяраванні ў фонд накіравалі больш за 9,7 тыс. чалавек.

Для атрымання дапамогі з гэтага фонду дастаткова прадаставіць копію бальнічнага ліста і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя. Палажэннем аб фондзе прапісаны механізм і крытэрыі, па якіх выплачваюцца грашовыя сродкі. Матэрыяльная дапамога складае ад Br600 да Br5 тыс. у залежнасці ад цяжкасці захворвання. Камісія Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя аператыўна разглядае прадстаўленыя дакументы.

Да спіса