Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Медыцынскіх работнікаў ушаноўваюць сёння ў Мінску. У іх ліку прадстаўнікі Гродзеншчыны

13.06.2019
Навiны рэгiёна
Дэлегацыя Гродзенскай вобласці прымае ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню медыцынскіх работнікаў, якія праходзяць у сталіцы, у Палацы Рэспублікі. 
У зале прыёмаў Палаца Рэспублікі ўручаны ўзнагароды лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь». Сярод іх загадчыца аддзялення агульнай практыкі Гродзенскай паліклінікі №1 Людзміла Урбановіч і акушэр-гінеколаг гарадской клінічнай бальніцы №4 Васіль Еўсіевіч.

Лепшыя прадстаўнікі самай гуманнай прафесіі адзначаны адзнакай «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Сярод іх галоўны ўрач абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варанко, галоўны ўрач абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі   Галіна Каляда, раённы урач-педыятр Смаргонскай ЦРБ Галіна Тронза. Адзнакай  «За заслугі ў развіцці галіновага прафсаюза" удастоена старэйшая медыцынская сястра Жалудоцкай гарадской бальніцы Ірына Дзікевіч. Юбілейны медаль "115 гадоў прафсаюзнаму руху" уручаны загадчыцы аддзялення прафілактыкі гродзенскай паліклінікі № 6 Іне Хаванскай.
Да спіса