Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Музычна-тэарэтычная алімпіяда

13.04.2018
Навiны рэгiёна
У Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбылася Абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда. 34 навучэнца дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці спаборнічалі ў напісанні музычнай дыктоўкі, віктарыны, тэста па музычнай грамаце і іншых творчых заданняў. Алімпіяда ў гэтым годзе была прысвечана рускаму рамансу, таму суіскальнікі ўзнагарод яшчэ выконвалі вакальныя творы Глінкі, Даргамыжскага, Чайкоўскага, Рахманінава, Шастаковіча. Ацэньвалі вынікі юных тэарэтыкаў вядомыя музыказнаўцы, выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. У напружанай барацьбе перамогу атрымала вучаніца ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г.Гродна” Любоў Коваль (настаўнік Сявенка С.К.). Лаўрэаты атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, а іх настаўнікі - граматы за высокае прафесійнае майстэрства. Больш інфармацыі на сайце Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа: www.music.grodno.by
Да спіса