Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Музычныя краявіды. Першы канцэрт ля ратонды пройдзе 3 ліпеня

18.06.2018
Навiны рэгiёна

Падчас святкавання Дня Незалежнасці на аглядальнай пляцоўцы на левым беразе Нёмана, дзе падчас фестывалю нацыянальных культур урачыста адкрывалі ратонду, пройдзе канцэрт камернай класічнай музыкі.

 Праект задумваўся намі сумесна з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна, –распавёў мастацкі кіраўнік Гродзенскай абласной філармоніі Віктар Сакалоўскі. –Была ідэя прыгожае месца з шыкоўнымі гродзенскімі краявідамі і рамантычнай ратондай, дзе ўжо паспелі зрабіць свае лепшыя фотаздымкі многія госці і гараджане, дапоўніць мастацкім складнікам. Увечары 3 ліпеня тут пройдзе канцэрт у межах праекта “Ратонда АРТ”. Прагучыць камерная класічная музыка ў выкананні лепшых салістаў філармоніі Цімафея Сідарчука, Ірыны Курбан, Дар’і Коцікавай, Алесі Благуцінай і іншых.

У планах зрабіць такія канцэрты пастаяннымі. І, магчыма, нават правесці фестываль. У будучым ля ратонды будзе гучаць не толькі класіка, але і джаз, эстрадныя кампазіцыі, каб гэтыя выступленні былі цікавымі ўсім без выключэння гледачам.

Таццяна МАСТОЎСКАЯ 
Да спіса