Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Новыя стаўкі адзінага падатку будуць дзейнічаць з лютага

03.01.2019
Навiны рэгiёна
 Адзіны падатак па новых стаўках трэба будзе плаціць з лютага. Тлумачэнні па новаму Падатковаму кодэксу для фізічных асоб - плацельшчыкаў адзiнага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб размешчаны на сайце Міністэрства па падатках і зборах, паведамляе БЕЛТА.

Адзіны падатак за студзень 2019 года будуць вылічваць па стаўках, устаноўленых рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, якiя дзейнiчалi ў снежні 2018 года. За люты 2019 года - снежань 2020 го адзіны падатак будуць лічыць па найменшым стаўкам, што вызначаюцца зыходзячы са ставак, устаноўленых рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, якiя дзейнiчалi ў снежні 2018 года, альбо са ставак, устаноўленых у дадатку 24 да Падатковага кодэкса з улікам новых прынятых абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў рашэнняў (пры іх прыняцці).

 Па новых відах дзейнасці , па якіх стаўкі адзінага падатку ў 2018 годзе не былі ўсталяваныя, адзіны падатак будуць лічыць па стаўках, устаноўленых у дадатку 24 да Падатковага кодэкса з улікам новых прынятых абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў рашэнняў (пры іх прыняцці).
Да спіса