У трох школах Гродзенскай вобласці сёння праходзяць рамонт і мадэрнізацыя за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка.У вучэбна-педагагічным комплексе «Бакштаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа" ў Іўеўскім раёне, напрыклад, пачаліся работы, вынікам якіх стане замена вокнаў і абнаўленне памяшкання спартзалу. У сярэдняй школе №2 горада Ваўкавыска пачаліся работы па цеплавой мадэрнізацыі фасада будынка.
Прадугледжаны тут таксама капітальны рамонт даху і памяшканняў. У карэліцкай СШ №2 асноўныя працы сканцэнтраваны ў памяшканні харчаблока і некалькіх навучальных класах.- Рамонтныя працы на ўсіх трох аб'ектах пачаліся ў рамках рэалізацыі праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь», - распавяла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Вольга Суворава. - У сувязі з гэтым загадзя было разглеждана пытанне арганізацыі навучальнага працэсу ў дадзеных установах адукацыі.
Для школьнікаў СШ №2 з Ваўкавыска, дзе прадугледжаны самыя маштабныя работы, заняткі пачаліся ў іншых школах горада яшчэ з 1 верасня. А вучні карэліцкай СШ №2 ужо пасля зімовых канікул будуць спяшацца за ведамі ў іншыя школы , а часовыя нязручнасці абяцаюць парадаваць вынікам.
Акрамя харчаблока да новага навучальнага года тут абновяцца кабінеты хіміі і біялогіі, фізікі і інфарматыкі.