Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
19 февраля 2020

Пачуць адзін аднаго. Як у сацыяльна-педагагічным цэнтры дапамагаюць дзецям

У дзіцяці не атрымліваецца знайсці агульную мову з аднакласнікамі? Бацькі і дзеці не чуюць адзін аднаго? Падлетак замкнуўсяі не ідзе на кантакт? Пытанняў і праблем, з якімі можна звярнуцца ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, насамрэч шмат. Без такіх цэнтраў, дзе працуюць прафесійныя псіхолагі, немагчыма ўявіць сучасную сістэму адукацыі. Ёсць яны ў кожным раёне. А год таму ў Гродне адкрыўся абласны. Раскажам, для чаго ён створаны і чым можа быць карысны бацькам і дзецям.Прафесіяналам 
Адна з задач абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра – метадычная, арганізацыйная дапамога раённым цэнтрам, сацыяльным педагогам і педагогам-псіхолагам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і, што асабліва важна, устаноў прафесійнай адукацыі, дзе таксама навучаюцца непаўналетнія. 

IMG_0350.JPG

Кансультацыі, сустрэчы з дарослымі падчас бацькоўскіх сходаў, семінары для калег, трэнінгі… Усё гэта скіравана на павышэнне эфектыўнасці працы дарослых у сферы абароны правоў дзяцей і дапамогі ім у складаных жыццёвых сітуацыях.

Мір ды лад у сям’і

Другі напрамак дзейнасці – непасрэдная праца з дзецьмі і дарослымі.
– Сёння ў нашым цэнтры працуюць шэсць высокапрафесійных псіхолагаў, да якіх могуць звярнуцца за парадай ці дапамогай педагогі, бацькі і дзеці з самымі рознымі пытаннямі: узаемадзеянне ў класе ці з сябрамі, дзіцяча-бацькоўскія стасункі, – распавяла дырэктар абласнога цэнтра Ірына Кажура. – Першы год працы паказаў, што найчасцей звяртаюцца бацькі з пытаннямі іх узаемаадносін з дзецьмі ці па пытаннях узаемаадносін іх дзіцяці ў класе.
IMG_0229.JPG

Да прыкладу, звярталася мама дзяўчынкі, якая заўважыла, што ў дачкі зусім не складваюцца стасункі з аднакласнікамі. З імі яна амаль не мела зносін, у той час як па-за школай такіх праблем у яе не было. Разабрацца, у чым прычына, дапамагчы знайсці паразуменне і праз гэта стварыць камфортную псіхалагічную абстаноўку дапамог прафесійны псіхолаг цэнтра.
Зразумела, у такіх выпадках найчасцей адной кансультацыяй не абыходзіцца. Працаваць даводзіцца з самім падлеткам, яго бацькамі, аднакласнікамі.

Сітуацыі – самыя розныя

– Былі выпадкі, калі бацькі наладжвалі асабістае жыццё і нібы забываліся пра дзяцей, а тыя ў сваю чаргу не прымалі новага мужа ці жонку маці альбо таты. Знайсці паразуменне і вярнуць мір у сям’ю таксама дапамагаем, – кажа загадчыца аддзела, псіхолаг Наталія Козіч. 

IMG_0281.JPG

Ці вось яшчэ адзін з нядаўніх прыкладаў: у цэнтр звярнуліся бацькі, заклапочаныя, што сын не хоча вучыцца. Аказалася, юнак паступіў, куды хацелі яны, але асабіста яму будучая прафесія абсалютна не падабаецца. Давялося працаваць і з ім, і з бацькамі, каб яны нарэшце змаглі шчыра пагаварыць і пачулі адзін аднаго.
Таксама Наталія падкрэслівае: галоўнае – быць уважлівымі да дзяцей і звяртаць увагу на любыя змены ў іх паводзінах. Новы імідж ці новая кампанія могуць быць проста пошукам сваёй індывідуальнасці, а могуць сведчыць пра тое, што ў падлетка ёсць праблемы і ён чакае дапамогі, нават калі не кажа пра гэта адкрыта. Разабрацца ў сітуацыі дапамогуць прафесіяналы цэнтра, варта толькі запісацца на кансультацыю па тэлефоне 55-70-30.
IMG_0322.JPG

Ведаць свае правы

Са студзеня гэтага года на базе абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра працуе рэгіянальная прыёмная Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. 

– За кансультацыяй па прававых пытаннях да нас можа звярнуцца кожны падлетак, яго законны прадстаўнік ці іныя грамадзяне, – зазначае Ірына Кажура. 

Асаблівая катэгорыя, з якой тут працуюць, – дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Такіх дзяцей асабліва важна падтрымліваць.
IMG_0242.JPG

Карысны адрас: 
Гродно, 
вул. М. Горкага, д. 79, 
каб. №214. Запісацца 
на прыём можна 
па тэлефоне 55-70-33.

Таццяна Мастоўская