Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
22 октября 2018

Суботнюю прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Гродзеншчыны правёў кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў

Суботнюю прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Гродзеншчыны правёў кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў
Напярэдадні двух важных дат - 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя ВЛКСМ - якія тэлефанавалі на прамую лінію жыхары вобласці выказвалі свае прапановы па ўвекавечанні гісторыі ў рамках існуючых музеяў і экспазіцый, а таксама пры дапамозе адкрыцця мемарыяльных аб'ектаў, якія маглі б стаць новым месцам прыцягнення гараджан і турыстаў.

Гарадзенка прапанавала пашырыць экспазіцыю пра Героя Савецкага Саюза Івана Лебедзева ў музеі ГрДУ імя Янкі Купалы і папоўніць фактамі з біяграфіі іншых Герояў, у прыватнасці, Адама Ляшчынскага, Івана Ялкіна, Івана Яроміна, Іллі Антонава. На яе думку, у святле будучай даты своечасовым будзе выдаць буклет аб гэтых воінах, чые жыцці і лёсы так ці інакш звязаны з гродзенскай зямлёй. Цікавы факт: у 1956-1966 гадах Іван Лебедзеў быў ваенкомам абласнога ваеннага камісарыята, і жанчына прапанавала ўсталяваць на сцяне будынка, які захаваў сваё прызначэнне,  мемарыяльную дошку ў памяць пра Героя.

Стварыць музей камсамольскай славы і ўсталяваць памятны знак да 100-годдзя ВЛКСМ прапанавала ветэран гэтага руху. На яе думку, сімвалічным будзе, калі гэтыя аб'екты з'явяцца на бульвары Ленінскага камсамола ў абласным цэнтры, дзе размешчана шмат навучальных устаноў, студэнцкіх інтэрнатаў і сувязь пакаленняў адчуваецца асабліва.

- Падчас свайго візіту ў нашу вобласць кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў добраўпарадкаванне абласнога цэнтра і рэгіёну ў цэлым. Гэта, на мой погляд, у першую чаргу заслуга людзей, якія працуюць на гэтай зямлі, любяць яе, выказваюць прапановы, як увекавечыць гісторыю краю, зрабіць Гарадзеншчыну яшчэ больш прыгожым. Пацверджанне таму сённяшняя прамая лінія, на якую паступіла нямала такіх званкоў. Усе прапановы будуць уважліва вывучаны, - падкрэсліў Ігар Папоў.

Таксама тых, хто тэлефанаваў, цікавілі пытанні, якія тычацца ЖКГ, медыцынскага абслугоўвання, працоўнага заканадаўства. На большасць зваротаў прадстаўнікі камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама далі аператыўныя тлумачэнні. Былі пытанні, якія патрабуюць часу для вывучэння. Адказы на іх будуць дадзены ва ўстаноўленыя тэрміны ў пісьмовай форме.