Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Сукенкі з інкрустацыяй саломкай, пано са штукатуркі і карціны з воўны: гродзенскія майстры запрашаюць на выставу

04.03.2020
Навiны рэгiёна

Гэта, бадай, адна з самых маштабных выставаў апошняга часу, яна аб’яднала больш за сотню аўтараў і прадставіла дзясяткі аўтэнтычных і сучасных кірункаў народнай творчасці. “Вытокі натхнення” – выстаўка удзельнікаў аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”, што працуе пры Цэнтры культуры горада Гродна.

IMG_7103.jpgIMG_7116.jpgIMG_7115.jpgIMG_7098.jpgIMG_7128.jpg

– Наша аб’яднанне налічвае 185 чалавек, і ў выставе ўдзел бяруць больш як сто аўтараў. Калі казаць пра работы, іх больш як дзве сотні, – распавяла Алена Маліноўская, кіраўнік народнага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. – Прыемна, што прадстаўлены як старадаўнія, так і сучасныя віды творчасці. Таму побач з вядомымі ў горадзе майстрамі ўдзел бяруць пачаткоўцы. Да таго ж многія аўтары прадставілі новыя менавіта для іх кірункі дзейнасці.

IMG_7123.jpg

Саломапляценне, кераміка, кавальства, бондарства, вышыўка, вырабы са скуры, тэкстыльныя лялькі суседнічаюць з вырабленымі з паяльнай лампы качкамі, дзіўнымі дошкамі-пано, што спалучаюць дрэва і глазур. А калі толькі ўваходзіш у залу, позірк адразу спыняецца на калекцыі жаночых сукенак “Раскоша” ад Наталлі Маёравай. Іх адметнасць - інкрустацыя саломкай. Яшчэ адну калекцыю сукенак прадставіла Эла Едэшка. З жаночых упрыгожванняў уражваюць асабліва ажурныя карункі. Яны звязаны Ірынай Салей.

IMG_7137.jpgIMG_7139.jpgIMG_7144.jpgIMG_7149.jpg

Багата ў экспазіцыі карцін. Яны намаляваны фарбамі ў розных стылях, вышыты, выраблены з воўны ў тэхніцы валяння, зроблены са старых дошак, скуры. Ёсць нават пано ў тэхніцы “скульптурны жывапіс”, пялёсткі кветак на іх – са штукатуркі.

IMG_7158.jpgIMG_7191.jpgIMG_7197.jpgIMG_7222.jpg

Прынамсі, кожны экспанат на гэтай выставе не падобны на іншыя. Нездарма госці адзначылі, што гэту экспазіцыю можна разглядаць асабліва доўга. І нават прыйсці на выставу не адзін раз. Пабачыць працы гродзенскіх майстроў можна ў галерэі на вуліцы Ажэшкі.

#ремесло #выставка #новости гродно
Да спіса