Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
21 января 2019

Свята беларускай культуры “Беларускі карагод” ладзяць у Гродзенскім дзяржаўным прафесійянальным ліцэі будаўнікоў № 1

Новае паўгоддзе  ў ліцэі распачнуць шэрагам мерапрыемстваў беларускай тэматыкі, сярод якіх самае яркае і вобразнае Свята беларускай культуры “Беларускі карагод”. Удзельнікам свята будзе аддадзены ўвесь 3-ці паверх ліцэя.  

У кабінеце гісторыі наведвальнікаў сустрэнуць знакамітыя гістарычныя постаці Гродзенскай мінуўшчыны, сярод якіх  Давыд Гарадзенскі,  Эліза Ажэшка і іншыя вядомыя гарадзенцы. Самабытнасць і мелодыку роднай мовы адчуюць удзельнікі свята ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, дзе можна будзе пагуляць у беларускія народныя гульні, адгадаць загадкі, паслухаць прыказкі і прымаўкі. У кабінеце рускай мовы і літаратуры  можна будзе пакаштаваць беларускія нацыянальныя прысмакі і нават павучыцца іх гатаваць. У рэкрэацыі 3-га паверха мы запросім у беларускую хату ,дзе будуць працаваць беларускія народныя ўмельцы, праходзіць майстар –класы, дзе на выставе можна будзе ўбачыць прадметы побыту жыцця беларусаў і  розныя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабленыя нашымі навучэнцамі і супрацоўнікамі.  
 Бібліятэка ліцэя ў супрацоўніцтве з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага прадставіць факсімільныя кніжныя помнікі беларускай культуры “Напісанае застаецца”. Гістарычныя кніжныя помнікі дапоўніць выстаўка сучаснай літаратуры “Нам засталася спадчына”.
Прадоўжыцца “Беларускі карагод” святочным канцэртам з беларускімі песнямі, танцамі, сцэнкамі ў актавай зале ліцэя.Завершыцца свята ў інтэрнаце а 18-й гадзіне літаратурным вечарам “Мой край, мой рай бульбяна-жытны…”, дзе будуць гучаць вершы пра беларускія нацыянальныя стравы і дзе іх можна будзе таксама пакаштаваць.
Свята адбудзецца 29 студзеня 2019 г. у Гродзенскім дзяржаўным прафесійянальным ліцеі  будаўнікоў № 1. Пачатак а 11-й гадзіне.