Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Тэхнічныя непаладкі на "Гродна Азоце" ўстаранёны - "Белнафтахім"

17.09.2020
Навiны рэгiёна
 

Тэхнічныя непаладкі на ААТ "Гродна Азот" устаранёны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Тэхнічныя непаладкі ўстаранёны. Цэх "Карбамід-4" аднавіў работу яшчэ ўчора. Цэх "Аміяк-3" ужо выходзіць на штатную работу. Праблемы з адным з датчыкаў вывелі абсталяванне ў рэжым блакіроўкі і, адпаведна, часовага спынення вытворчасці ў гэтых цэхах", - растлумачылі ў "Белнафтахіме".

У канцэрне адзначылі, што "спробы некаторых рэсурсаў прывязаць гэты тэхнічны інцыдэнт да забастовачнай тэматыкі не адпавядаюць сапраўднасці".

Да спіса