Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Беларусі працуюць 1,9 тыс. школьных лагераў, кругласутачныя адкрыюцца з 15 чэрвеня - Петрышэнка

12.06.2020
Навiны рэгiёна
У Беларусі працуюць 1,9 тыс. школьных лагераў, кругласутачныя дзіцячыя лагеры адкрыюцца з 15 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, наведваючы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем у сярэдняй школе нумар 61 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Летні аздараўленчы сезон па традыцыі стартаваў 1 чэрвеня, калі ў школах пачалі працаваць дзённыя школьныя лагеры. Па ўсёй краіне створана 1,9 тыс. лагераў дзённага знаходжання. Для кругласутачнага знаходжання мы плануем адкрыць каля 1,1 тыс. лагераў. З улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі гэтыя лагеры пачнуць працаваць з 15 чэрвеня", - расказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм'ер сёння ацаніў, як арганізаваны лагер у мінскай школе нумар 61, куды ходзяць каля 40 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. Школьны лагер працуе з улікам рэкамендацый па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19. Так, атрады, у кожным з якіх не больш за 15 дзяцей, знаходзяцца ў асобных памяшканнях, кожную раніцу пры прыёме ў лагер хлопчыкам і дзяўчынкам мераюць тэмпературу, пытаюцца пра стан здароўя. Спальныя месцы дзяцей знаходзяцца на адлегласці 1,5-2 м. Педагогі захоўваюць масачны рэжым, праводзіцца вільготнае прыбіранне.

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу: у дзіцячыя лагеры запісваюць выключна па жаданні бацькоў. І калі на першым этапе ў лагер прыйшлі 10-15 дзяцей, то цяпер іх больш.

"Самае галоўнае - мы стварылі камфортнае асяроддзе для дзяцей, іх стасункаў, развіцця і добрага настрою", - лічыць віцэ-прэм'ер.

Да 12 чэрвеня будзе сабрана інфармацыя, як падрыхтаваны лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і персаналу. Раней былі распрацаваны рэкамендацыі па выкананні санітарна-эпідэміялагічных мер, раздзяленні груп, санапрацоўцы блокаў харчавання. "Усе меры для захавання здароўя дзяцей у плане віруснай інфекцыі мы прынялі", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу нададуць аздараўленню дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У прыватнасці пуцёўкамі ў лагеры плануецца забяспечыць 12 тыс. сірот і 5 тыс. дзяцей-інвалідаў.

На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года з бюджэту выдзелена Br50,3 млн. У тым ліку Br48,2 млн - на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры, Br1,5 млн - на набыццё льготных пуцёвак у лагеры, Br0,6 млн - на дапамогу ў падрыхтоўцы лагераў да работы летам.

Да спіса