Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі"

08.02.2019
Навiны рэгiёна

Удзел у выставе-прэзентацыі прынялі лепшыя маладзёжныя праекты вобласці з ліку пераможцаў занальных этапаў - усяго прадстаўлена больш за 30 наватарскіх распрацовак.
Ідэі школьнікаў, студэнтаў і маладых навукоўцаў закранулі розныя сферы - аграрную, прамысловую, сацыяльную, экалагічную. Ўбачыць на выставе можна было праекты турыстычных мабільных прыкладанняў, электронных даведнікаў, інтэрнэт-парталаў, камп'ютэрных гульняў, віртуальнага музея і нават аўтаматызаванай цяпліцы.
Алена Бараноўская, настаўнік гімназіі №1 горада Слоніма, да прыкладу, распрацавала праект па стварэнні, так званай, «зялёнага даху» - «green roof». Замест стандартнай чарапіцы для дахаў пры будаўніцтве новых дамоў дзяўчына прапанавала выкарыстоўваць газона- пакрыццё або нават цэлую ландшафтную кампазіцыю.
- Тэхналогія «green roof» вельмі экалагічная, бо 150 квадратных метраў зялёнага  даху дадуць магчымасць забяспечыць кіслародам 100 чалавек, - распавядала Алена. - Тэхналогія няпростая, - у «зялёны» дах можа ўваходзіць ад пяці да пятнаццаці слаёў, - але эфектыўная. Узімку яна дазволіць ўтрымліваць цяпло, летам - створыць прахалоду.
Студэнтам і маладым навукоўцам у маштабнасці прапанаваных праектаў не саступалі і зусім юныя распрацоўшчыкі. Навучэнцы СШ №1 горада Ліды Ірына Саланiнкiна і Дар'я Грышкевіч даказалі, што сінтэзаваны палімер можа прымяняцца для ачысткі вады ад ртуці, а Даніла Казак, вучань астравецкай гімназіі №1, прапанаваў свой спосаб барацьбы з карозіяй металаў.
Сапраўдны, будаўнічы праект з падрабязнымі чарцяжамі і прымяненнем IT-тэхналогій распрацавалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа Антон Калодкін і Маргарыта Кастецкая. Хлопцы прапанавалі стварыць у Гродне музей этнічнага і сучаснага мастацтва з інтэрактыўнай інсталяцыяй.
 - Галоўная перавага музея - ўкараненне мультымедыйных тэхналогій, якія дазволяць гасцям без дапамогі экскурсавода вывучаць экспанаты ў віртуальным выглядзе, - паведамілі Антон і Маргарыта. - Акрамя таго, у зале будзе знаходзіцца інтэрактыўны multitouch-стол з макетамі мікрараёнаў горада, дзякуючы якому наведвальнікі змогуць прапаноўваць свае варыянты рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынкаў і вуліц абласнога цэнтра.
- Усе праекты, безумоўна, яркія, інавацыйныя і вартыя ўвагі, - адзначыў першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Павел Міхалюк. - Кожны з удзельнікаў прайшоў адборачны занальны этап конкурсу і сёння знаходзіцца тут, каб пазмагацца за права прадставіць свае распрацоўкі на рэспубліканскім узроўні, у фінале конкурсу. Для рабят гэта выдатны стымул і магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку для далейшай рэалізацыі сваіх ініцыятыў.
Праект «100 ідэй для Беларусі» накіраваны не толькі на матывацыю і развіццё маладзёжнага вынаходніцтва, але і на аказанне дапамогі ў прасоўванні перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. У гэтым удзельнікам  дапамог пераканацца адзін з экспертаў конкурснага журы, пераможца рэспубліканскага этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 2018 года Аляксандр Глуткін. У свой час асістэнт кафедры дзіцячай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэту распрацаваў сучаснае атраўматычнае пакрыццё з іёнамі срэбра для лячэння ран. Зараз інавацыя ўкаранёная ў лячэбны працэс і актыўна выкарыстоўваецца.

Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу было адабрана пяць праектаў. У іх ліку распрацоўка выпускніцы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Іааны Івашка. Малады лекар прапанавала спосаб аднаўлення цэласнасці барабаннай перапонкі. Адной з лепшых прызнана ідэя педагога-арганізатара СШ №35 Гродна Анастасіі Ханько, якая прэзентавала тактыльныя кнігі для слабавідушчых дзяцей.
У пяцёрку лідэраў увайшлі і навучэнцы зэльвенскай гімназіі №1 Кірыл Драцевич, Павел Марцута, Ліяна Бурко. Навучэнцы  распрацавалі дыстанцыйны навучальны курс па фінансавай граматнасці. Прадставяць вобласць у фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі» таксама вучаніца СШ №8 Слоніма Жак Паліна і вучань СШ №1 Скідаля Іван Сільвановіч.





IMG_5503.jpg –   
IMG_5651.jpg

IMG_5522.jpg

IMG_5611.jpg
 
IMG_5576.jpg

IMG_5594.jpgIMG_5658.jpg

Да спіса