Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Гродне ў дзень роднай мовы напішуць дыктант

20.02.2020
Навiны рэгiёна
21 лютага 2020 года ў “Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі” пройдзе Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Гродзенскі абласны дыктант арганізуецца галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці 21 лютага 2020 года. 

Мэта дадзенага мерапрыемства – папулярызацыя беларускай мовы, шырокае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.Тэма дыктанта прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзел у дыктанце прымуць слухачы павышэння кваліфікацыі, супрацоўнікі інстытута, да напісання далучыцца прафсаюзны камітэт пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі інстытута, а таксама ўсе жадаючыя. 

Пачатак мерапрыемства – 14.30 у лекцыйнай зале інстытута.
Да спіса