Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Врачи из Гродно провели выездной прием в Кореличах

22.03.2019
Навiны рэгiёна
Маштабная акцыя выклікала ажыятаж сярод карэліччан. Папярэдне да абласных спецыялістаў запісалася 236 чалавек. Але жадаючых трапіць на прыём аказалася значна больш.

кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-1.jpg

 Карэліцкі раён абраны стартавай пляцоўкай для праекта, які, нагадаю, накіраваны на прафілактыку анкалагічных захворванняў і прапаганду здаровага ладу жыцця, нездарма, – адзначыла загадчык аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ Ірына Дубок. – Праведзенае раней сярод мясцовых жыхароў працаздольнага ўзросту сацыялагічнае апытанне дало цікавыя вынікі. 40,1% дадзенай мэтавай групы паляць цыгарэты. Для параўнання абласны паказчык значна меншы – 25,7%. А фізічна актыўнымі сябе лічаць толькі 20,5% карэліччан. Гэта пры тым, што ў сярэднім па вобласці лічба складае больш за 60%. Сапраўды, ёсць на чым задумацца. А сёння падчас акцыі для эфектыўнай працы з мясцовымі жыхарамі арганізаваныя тры пляцоўкі: дыягнастычная, кансультатыўная, інфармацыйная. Пацыенты атрымаюць высокакваліфікаваную дапамогу і пры неабходнасці накіраванне на далейшае абследаванне, а таксама змогуць паглыбіць веды па тэме, памераць ціск ці вызначыць індэкс масы цела.

кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-2.jpg

Намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, галоўны пазаштатны спецыяліст па анкалогіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Кеда таксама падкрэсліў той факт, што не толькі абставіны і генетыка ўплываюць на стан здароўя чалавеку, але і абраны ім лад жыцця: “Па апошніх дадзеных у вобласці на ўліку ў анколагаў знаходзяцца больш за 30 тысяч чалавек, гэта значыць кожны 35-ы жыхар Гродзеншчыны. Мы прыкладаем усе намаганні, каб названая лічба была меншай. І прафілактыка анкалагічных захворванняў у ліку спецыяльных мерапрыемстваў займае адно з першых месцаў як у вобласці, так і па рэспубліцы. Таму ў межах праекта “Разам супраць рака!” мы з камандай высокакваліфікаваных спецыялістаў маем цвёрды намер аб’ехаць усю Гродзеншчыну і ўпэўнены ў тым, што гэтая акцыя прынясе добрыя вынікі”.

кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-3.jpg

– Безумоўна, такі праект мы чакалі даўно. Яго неабходнасць выклікана той дэмаграфічнай сітуацыяй, якая склалася ў раёне, – пацвердзіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Руслан Абрамчык. – Увогуле сёння важна, у першую чаргу, не дапусціць хваробу альбо выявіць яе на першых стадыях. І без дапамогі прафесіяналаў, спецыялістаў даволі вузкага профілю тут не абысціся. Такія маштабныя абласныя акцыі ў спалучэнні з плённай працай карэліцкіх медыкаў і прагрэсіўнымі метадамі даследаванняў павінны вырашыць многія актуальныя для нашых жыхароў пытанні.

кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-7.jpg
кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-9.jpg
кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-10.jpg
кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-11.jpg

Арганізатарамі прафілактычнага праекта “Разам супраць рака!” выступілі галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На месцы актыўную падтрымку для належнага правядзення акцыі аказалі прадстаўнікі раённай улады, Карэліцкай ЦРБ, Карэліцкага райЦГЭ.

кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-5.jpg
кореличи_кореличский-район_разам-супраць-рака_рак_онкология_гродненская-область_врач_больница-4.jpg

Да спіса