Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
21 мая 2020

Выпускныя экзамены ў школах Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня

Выпускныя экзамены ў школах Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.

"Для навучэнцаў 9-х класаў вызначаны тры даты для здачы выпускных экзаменаў - 2, 4, 9 чэрвеня. У гэтыя дні выпускнікі базавай школы напішуць дыктанты па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. Вучні 11-х класаў будуць пісаць пераказ па беларускай або рускай мове (у залежнасці ад свайго выбару), выканаюць кантрольную работу па матэматыцы, здадуць у вуснай форме выпускныя экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Для вучняў 11-х класаў таксама ўстаноўлены тры даты правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў - 1, 3, 5 чэрвеня", - расказала Святлана Уклейка.

Начальнік галоўнага ўпраўлення звярнула ўвагу, што ведамства ўстанаўлівае адзіныя дні для правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў. "А вось канкрэтны расклад з пазначэннем, у які дзень і па якім менавіта вучэбным прадмеце пройдзе экзамен, складаецца непасрэдна ў самой школе, гімназіі або ліцэі", - дадала Святлана Уклейка.