Улада
Галоўная / Улада / Паведамленні

Паведамленні

Да ведама выбаршчыкаў! У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна. Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
         Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» запусціла мабільны дадатак «Галасую!». Бясплатны дадатак дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастка і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца з біяграфіямi кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі.
         Дадатак прэзентаваны на платформах Android і iOS.
         Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ".
Да ведама выбаршчыкаў! З 24 ліпеня 2020 г. прыступаюць да дзяжурства ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кожнаму выбаршчыку забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, і ці правільна ў спісе пазначаны звесткі пра яго.
         Рэжым працы ўчастковых камісій з 24 ліпеня па 3 жніўня 2020 г.: з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін. У асобных раёнах для ўчастковых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці, усталяваны іншы графік дзяжурства.

1 ліпеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні разгледжаны пытанні аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў па Гродзенскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, аб рэжыме працы ўчастковых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці, і іншыя.

У адпаведнасці з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняты рашэнні аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі сустрэч з выбаршчыкамі, масавых мерапрыемстваў, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. З рашэннямі можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах Гродзенскага гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г.Гродна.

У сувязі са святкаваннем 3 ліпеня 2020 г. Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэты дзень таксама з'яўляецца выхадным. 2 ліпеня - напярэдадні дзяржаўнага свята - час дзяжурства Гродзенскай абласной, раённых, раённых у г. Гродна камісій скарочаны на адну гадзіну да 18.00, 4 ліпеня дзяжурства ажыццяўляецца ў звычайным для суботы рэжыме.

1 ліпеня 2020 г. у зале пасяджэнняў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, каб. 208) адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 11 гадзін.

У адпаведнасці з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праведзены першыя пасяджэнні ўчастковых камісій, на якіх абраныя старшыні, намеснікі старшыняў, сакратары камісій. З адпаведнай інфармацыяй можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайтах Гродзенскага гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна. Для прыёму грамадзян з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў з 24 ліпеня 2020 г. у камісіях будзе арганізавана дзяжурства.

Завяршылася ўтварэнне ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У склад 656 камісій, утвораных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, увайшлі 7576 чалавек, у тым ліку 4559 - ад палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, 599 - ад працоўных калектываў, 2418 - ад грамадзян шляхам падачы заяў. 74,1 працэнта складаюць жанчыны, 5,5 працэнта - грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў.

Завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Усяго па вобласці вылучана 8270 чалавек, у тым ліку 4791 - ад палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, 674 - ад працоўных калектываў, 2805 - ад грамадзян шляхам падачы заяў. Участковыя камісіі будуць утвораны не пазней за
24 чэрвеня 2020 г. на пасяджэннях раённых выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў г.Гродна.

Завяршылася ўтварэнне ўчасткаў для галасавання. У Гродзенскай вобласці ўтворана 656 участкаў, у тым ліку 39 – у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 2 – у воінскіх часцях. З рашэннямі аб утварэнні участкаў можна азнаёміцца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Гродзенскага гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна.
         Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы (калектывы структурных падраздзяленняў) арганізацый, а таксама грамадзяне маюць права вылучыць прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў прымаюцца раённымі выканаўчымі камітэтамі і адміністрацыямі раёнаў г. Гродна ў працоўныя дні, а таксама ў выхадныя дні 20 і 21 чэрвеня 2020 г. па рэжыму працы ў буднi дзень. Апошні дзень прадстаўлення дакументаў – 21 чэрвеня 2020 г.          

Завяршылася фарміраванне тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Гродзенскай вобласці ўтвораны абласная, 17 раённых і 2 раённыя ў г. Гродна камісіі, у склад якіх уключаны 260 чалавек. Прайшлі першыя пасяджэнні, на якіх абраныя старшыні, намеснікі старшыняў, сакратары камісій. Для прыёму выбаршчыкаў у камісіях арганізавана дзяжурства. Больш падрабязная інфармацыя даступная ў падраздзеле "Iнфармацыя аб камісіях" і на сайтах гаррайвыканкамаў.

21 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні абраныя старшыня, намеснік старшыні, сакратар камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні. З 22 мая 2020 г. у камісіі арганізавана дзяжурства. Больш падрабязная інфармацыя даступная ў падраздзеле "Iнфармацыя аб камісіях".

21 мая 2020 г. у зале пасяджэнняў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, каб. 208) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 11 гадзін.

19 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім было прынята рашэнне аб утварэнні Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Камісія сфарміравана ў максімальна магчымым складзе -13 чалавек. З тэкстам дакумента можна азнаёміцца ў падраздзеле "Iнфармацыя аб камісіях".

19 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 16.00 гадзін. Прамая трансляцыя пасяджэння будзе даступная па  спасылцы.

Гродзенскім гарадскім, раённымі выканаўчымі камітэтамі Гродзенскай вобласці прыняты рашэнні аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў. З тэкстамі дакументаў можна азнаёміцца на сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Гродзенскага аблвыканкама (г.Гродна, вул. Ажэшка, 3) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.