Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Улада - Электронныя звароты - Патрабаванні да электроннага звароту

Патрабаванні да электроннага звароту

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей – грамадзянін) у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- пераказ сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.

- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- пераказ сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, прызначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
выкладзены не на беларускай або рускай мове;
не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб), адрасы электроннай пошты заяўніка;
утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
утрымліваюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы або выразы;
падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не дадаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
неабходна разглядзець у адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
утрымліваюць пытанні, якія не датычацца кампетэнцыі Гродзенскага аблвыканкама;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
пададзен паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.