Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Шчучыншчыну з рабочым візітам наведаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко

27.07.2020
Новости региона
Шчучыншчыну з рабочым візітам наведаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко. Ён заехаў у ААТ “Васілішкі”, дзе ацаніў узровень арганізацыі ўборачнай кампаніі і тэмпы жніва, піша газета  "Дзяніца".

– Сёлета нам неабходна ўбраць 23419 гектараў хлебнай нівы, для чаго мы задзейнічаем 99 зернеўборачных камбайнаў, – гаворыць першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Тодрык. – Сярэдняя ўраджайнасць зерневых складае 56 цэнтнераў з гектара. Плануем намалаціць каля 130 тысяч тон зерня, што на 40 тысяч больш, чым летась. Надвор’е спрыяе, таму ўбіраем не менш за 1000 гектараў у дзень. Калі так пойдзе і далей, то завершым жніво ў пачатку жніўня. Ужо ўбралі 95% плошчаў, адведзеных пад азімы рапс. З кожнага гектара атрымліваем больш за 40 цэнтнераў масланасення. Усяго плануем атрымаць звыш 20 тысяч тон масланасення, 40% з якога перапрацуем самастойна.

img_1686.jpgimg_1663.jpg

Назіраючы за тым, як васілішкаўскія хлебаробы зладжана працуюць у полі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко зазначыў, што дзякуючы ўсебаковай падтрымцы кіраўніка дзяржавы сёння аграрыі краіны забяспечаны ўсім неабходным, каб аператыўна і без страт убраць хлеб. Ён выказаў упэўненасць, што шчучынскі каравай будзе важкім.

img_1740.jpgimg_1749.jpg

 У гэтым сезоне мы вырасцілі сапраўды багаты ўраджай, – зазначае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко. – Сярэдняя ўраджайнасць па краіне ў пачатку масавай уборкі хлебнай нівы складае 37 цэнтнераў з гектара, што адчувальна больш мінулагодняга паказчыка. Сёлета плануем намалаціць 8 мільёнаў тон зерня новага ўраджаю. Для хлебаробаў створаны ўсе ўмовы, каб своечасова і без страт убраць хлеб. Сёння мы маем магчымасць убіраць у дзень 4-5% (106 тысяч гектараў) і дапрацоўваем 585 тысяч тон хлеба. Гэта дазволіць пры добрым надвор’і завяршыць жніво за 22 дні. У палях зараз працуюць больш за 8,5 тысячы экіпажаў, абмалочанае зерне прымаюць звыш 2000 ачышчальна-сушыльных комплексаў. На адгрузцы задзейнічаны 9600 машын. Паралельна ў гаспадарках краіны завяршаецца другі ўкос траў. І тут нашы аграрыі таксама ў плюсе: закладзена 3,7 мільёна тон кармавых адзінак – гэта на 700 тысяч больш, чым на аналагічную дату 2019 года.

К списку