Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

150 канвертаў для кніг і 20 метраў пакавальнай паперы. У OldCity прайшоў таямнічы буккросінг «Спатканне з кнігай наўслеп». OZ паведаміў «Гродзенскай праўдзе» пра цікавыя дэталі і вынікі акцыі

24.09.2021
Навiны рэгiёна

«Спатканне з кнігай наўслеп» – буккросінг не звычайны, а таямнічы.

У час развіцця сацыяльных сетак, звязанага з абменам інфармацыяй паміж людзьмі  інфармацыяй, усё большую папулярнасць набывае такая з’ява, як буккросінг. Гэта грамядзянскі рух, сутнасцю якога з’яўляецца вольнае перамяшчэнне кнігі ад чалавека да чалавека. Менавіта такую акцыю ладзіла кампанія OZ у гандлёвым цэнтры OldCity з 10 па 12 верасня.

– «Спатканне з кнігай наўслеп» – буккросінг не звычайны, а таямнічы. Сэнс нашай акцыі ў тым, каб абмен праходзіў па апісанні, а не па вокладцы, таму мы ўнеслі некаторыя карэктывы, – падзялілася прадстаўнца OZ. – Вы прыносіце сваю кнігу, прыдумваеце да яе анатацыю і здаяце – мы запакоўваем і кладзем да астатніх, пакуль яна не знойдзе новага чытача. У сваю чаргу, замест сваёй, вы выбіраеце іншую кнігу.

IMG_2940.jpgIMG_2981.jpgIMG_2912.jpg

Акцыя мела некалькі правілаў. Так, кніга павінна была быць у добрым стане і не ранейшага, чым 2010 года выдання. Да ўдзелу ў «спатканні» прымалася ўся мастацкая літаратура, але за выключэннем дзіцячых кніг, зборнікаў паэзіі, а таксама цыклаў раманаў, калі толькі гэта не першая частка з цыкла. Прынесці і забраць можно было толькі адзін экзэмпляр. Анатацыя да кнігі павінна была быць інфарматыўнай, але кароткай, намякаць, але не называць імя аўтара.
Да спіса