Праца над выданнем заняла шмат часу – каля дзесяці гадоў.
Аўтар кніг «Беларускі Буквар» і «Вынаходства Буквара ў Беларусі»,
прысвечаных гісторыі буквара на беларускіх землях, – вядомы кнігазнаўца,
культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь
Суша.
– У 2012 годзе было падрыхтавана першае факсімільнае выданне самага
старажытнага буквара, які захаваўся ў Беларусі. Тады я зразумеў, што
гэта бясконца цікавая з”ява. Буквар можна параўнаць з Канстытуцыяй,
паколькі там ёсць галоўныя сімвалы краіны, пералік нацыянальных
каштоўнасцей. Гэта кніга, якая фарміруе нацыю. Над букварамі працавалі
заўсёды знакавыя асобы. Буквар – гэта вялікая спадчына народа і выключна
важная падзея. У гэтых кнігах безліч старонак нашай мінуўшчыны і шмат
адкрыццяў. Беларусы стаялі ля вытокаў буквара. Як паказала даследванне,
гэты культурны брэнд, вынайдзены чатыры стагоддзі назад, стаў сусветнай
з”явай. Сення па букварах вучацца мільены дзетак у розных краінах, – адзначыў Алесь Суша.
Праца над выданнем заняла шмат часу – каля дзесяці гадоў. Гэта звязана
перш за ўсе з тым, што старажытныя буквары мала захаваліся ў Беларусі.
Каб прааналізаваць яркія старонкі нашай мінуўшчыны, аўтару прыйшлося
папрацаваць у бібліятэках, музеях, архівах дзесяткаў краін свету.
Беларускія буквары сёння можна знайсці ва ўсім свеце. Найбольш каштоўныя
экземпляры знаходзяцца не толькі ў Расіі, Польшчы, Літве, а нават ў
Велікабрытаніі, Даніі, Германіі, Амерыцы і другіх краінах.
Кніга «Вынаходства Буквара ў Беларусі», якая выйшла ў серыі
«Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», адаптавана для дзяцей сярэдняга
школьнага ўзросту. У простай даступнай форме яна дапаможа моладзі
зразумець і ацаніць асветнікаў мінулых эпох.
У планах Алеся Сушы на бягучы год – кніга «Беларускія карані
сусветнага Буквара», у якой аўтар раскажа пра ўплыў беларускага буквара
на станаўленне букварыстыкі ў іншых краінах свету.
– У гісторыі буквара есць надзвычай цікавыя старонкі. Мы павінны
ведаць тыя дасягненні, якія зрабілі нашы папярэднікі. Дзякуючы цэламу
шэрагу беларускіх асветнікаў буквар не толькі быў вынайдзены на нашай
зямлі, але і стаў сусветнай з”явай. Нашы продкі здольнымі былі зрабіць
буквар папулярным у многіх краінах свету. Нам есць чым ганарыцца. Вельмі
важна, што такія цікавыя кнігі выдадзены ў Год гістарычнай памяці, – адзначыў
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, архіялогіі і спецыяльных гістарычных
дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Гродзенскага дзяржаўнага
ўніверсітэтаімя Янкі Купалы Аляксандр Горны. На прэзентацыі прысутнічалі бібліятэкары, пісьменнікі, будучыя педагогі.