Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Ад прадзіва да ткацтва. Грант Прэзідэнта дапаможа адраджэнню тэхналогій традыцыйнага ткацтва на Гродзеншчыне

03.01.2023
Навiны рэгiёна
Грант атрымала метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Шунейка сярод 10 спецыялістаў сферы культуры нашай краіны атрымала Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грант выдзелены на рэалізацыю праекта "Ад прадзіва да ткацтва", які паспрыяе адраджэнню ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва і іх выкарыстання ў практыцы арганізацый культуры, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці, СБ паведаміла  намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

6byftvq604ksq048qi2eturd55htdxup.jpg

Гродзенская ўмеліца і чараўніца ткацкага рамяства Алена Шунейка, творчасць якой занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь,  унікальны майстар па вырабе габеленаў. Алена Феліксаўна амаль 40 гадоў працуе ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Нягледзячы на паважаны ўзрост, яна пастаянна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні свят, выставак, конкурсаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіць сустрэчы з народнымі майстрамі, майстар-класы па ткацтве.

Самы галоўны занятак, якому Алена Шунейка цалкам аддае душу і сэрца, – гэта працяг ганаровай справы бацькі… Фелікс Антонавіч Шунейка ў сярэдзіне мінулага стагоддзя зрабiў вертыкальны ткацкі станок, які не мае аналагаў на Беларусі. Па сённяшні дзень умеліца творыць за бацькавымі кроснамі ў традыцыях “падвойнага і пераборнага аднабаковага” ткацтва – адзінай у сваім родзе тэхніцы. Майстар -- аўтар рукатворнага шэдэўра –- маштабнага габелена ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі і шмат якіх іншых работ, прысвечаных Гродзеншчыне і аб’ектам культурнай спадчыны нашай краіны! Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы цэлы год будзе адведзены для рэалізацыі праекта і цыклу мерапрыемстваў па папулярызацыі  элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Да спіса