Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Дэпутаты правялі маніторынг цэн у Карэліцкім раёне

21.10.2022
Навiны рэгiёна
Магазін “Мірскі” знаходзіцца на самым бойкім месцы ў Міры. 6 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Дакумент прыняты ў мэтах аператыўнага рэагавання на сітуацыю на спажывецкім рынку. Такім чынам з 6 кастрычніка ў краіне ўведзены мараторый на павышэнне цэн. За выкананнем дырэктывы на месцах сочаць прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, прафсаюзы і дэпутаты розных узроўняў.

13 кастрычніка ў магазіне “Мірскі” г.п. Мір Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства маніторынг правялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін і Людміла Жалнерчык.

Магазін “Мірскі” знаходзіцца на самым бойкім месцы ў пасёлку, на плошчы 17 Верасня. На недахоп наведвальнікаў тут не скардзяцца. Гандлёвая кропка прасторная, з сучасным халадзільным абсталяваннем, на паліцах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў. Дэпутаты вывучаюць дакументы, у якіх цэны  зафіксаваныя на момант падпісання Дырэктывы № 10, звяраюць з тымі, што на вітрынах. Парушэнняў не зафіксавана. Адзначаюць шырокі выбар прадукцыі, які не саступае таму, што ёсць у буйных гарадах. Гэта і ёсць сацыяльная справядлівасць, калі чалавек і ў вялікім населеным пункце, і ў вёсцы можа купіць тое, што яму трэба, па даступнай цане.

— На асаблівым кантролі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу знаходзяцца пытанні спажыўкааперацыі, — адзначае Людміла Жалнерчык. — Мы вывучаем працу гандлёвых кропак, іх фінансавае становішча, узровень цэн і гандлёвых надбавак, асартымент прадукцыі, стан стабілізацыйных фондаў. Сёння мы праводзім маніторынг у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Пры выяўленні праблемных пытанняў на месцах абазначым іх на ўзроўні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Наша мэта — зрабіць усё для таго, каб нашы жыхары мелі шырокі выбар прадукцыі па прымальнай цане. Што тычыцца магазіна “Мірскі”, парадаваў шырокі асартымент і нізкія цэны на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва.

Па словах парламентарыя, цяпер ідзе выпрацоўка мер, якія закліканы стабілізаваць цэнавую сітуацыю і стануць асновай адпаведнай пастановы. Важна, каб у краіне быў дзейсны кантроль за цэнаўтварэннем і цэны былі справядлівымі.

— У рознічным тавараабароце раёна Карэліцкае райспажыўтаварыства займае 19%, — адзначае дырэктар Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргей Саўко. — Рознічны тавараабарот за 9 месяцаў бягучага года складае 11,1 млн рублёў, тэмп росту роўны 99,6%. Па выніках працы за год плануем выйсці на ўзровень 100%. У раёне функцыянуе 32 стацыянарныя крамы. Працуюць 7 аўталавак, якія ў сярэднім за дзень праязджаюць ад 70 да 150 км, бываючы ў кожным населеным пункце 2-3 разы на тыдзень. У стацыянарных крамах вытрымліваем неабходны асартыментны пералік тавараў. Актыўна працуем з насельніцтвам па нарыхтоўцы плодаагародніннай прадукцыі. Так, сёлета нарыхтавалі 119 тон гародніны і 30 тон яблыкаў. У нашых крамах дзейнічаюць абмежаваныя гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя тавары па 29 таварных групах: малочная, мясная, хлебабулачная і бакалейная прадукцыя. Прадастаўляюцца сацыяльныя зніжкі для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва: пенсіянераў, інвалідаў, малазабяспечаных.
Да спіса