Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Дыялогавая пляцоўка з удзелам парламентарыя Аляксандра Сонгіна прайшла ў СШ №1 у Карэлічах

28.10.2022
Навiны рэгiёна
Тэма дыялогу – прафесія і роля настаўніка.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму: «Прафесія настаўніка: учора, сёння, заўтра», паведамляе polymia.by.

Удзельнікі сустрэчы — член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, вопытныя і маладыя педагогі, вучні педагагічных груп устаноў адукацыі раёна.

У Аляксандра Сонгіна — багатая педагагічная біяграфія: у мінулым настаўнік Далекскай базавай школы, дырэктар ДУА «Гудскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» Лідскага раёна, начальнік упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога  выканаўчага камітэта.

— Самае галоўнае ў жыцці — стаць сапраўдным чалавекам і дастойным грамадзянінам, — перакананы парламентарый і выказаў упэўненасць, калі юнакі і дзяўчаты атрымаюць у будучым прафесію настаўніка, у іх усё атрымаецца. Для гэтага трэба адказна і дакладна выконваць свае абавязкі.

З асаблівай цеплынёй расказваў пра вучобу ў Лідскім педвучылішчы і працу настаўніка пачатковых класаў. «Педвучылішча сфарміравала мяне як асобу, — адзначыў Аляксандр Генрыхавіч. — Выкладчыкі дапамаглі выпрацаваць рысы характару, якія спатрэбіліся ў жыцці».

Падрабязней

Да спіса