Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Тэатр “Гарадзенская надзея” запрашае на спектакль паводле легендарнай п’есы Якуба Коласа “Сымон-музыка”

25.03.2024
Навiны рэгiёна
Спектакль адбудзецца 26 сакавіка а 16.00 у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры.

У аснове другой па значнасці паэмы знакамітага беларускага аўтара Якуба Коласа ляжыць гісторыя аб ўзаемасувязі мастацтва і наваколля. «Сымон-музыка» – гісторыя юнака, скрыпача-самавука з беднай сям'і. Ён вандруе па свеце ў пошуках лепшай долі.

На прыкладзе галоўнага героя Сымона аўтар паказвае тры варыянты жыццёвага шляху творчага чалавека. Першы – быць вольным, але ўразлівым музыкам. Другі – трапіць пад заступніцтва ўплывовага гаспадара, які будзе аберагаць і шчодра плаціць, але пры гэтым “заказваць музыку”. Трэці – пайсці сцяжынкай прыдворнага блазна.

Спектакль аб непрастым жыццёвым выбары, з якім часам сутыкаюцца маладыя людзі “Гарадзенская надзея” ставіць з 2015 года. Як расказала мастацкі кіраўнік Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ганна Сафронава, ён будзе цалкам на беларускай мове.

– Рэжысёр пастановы, актрыса тэатру лялек Наталля Дацэнка вырашыла не адыходзіць ад тэксту арыгінальнай паэмы. Спектакль традыцыйна будзе зроблены цалкам на беларускай мове, каб папулізаваць выкарыстанне роднай мовы ў паўсядзенным жыцці. Усіх гасцей чакаюць непаўторны вакал, харэаграфія, сцэнічная пластыка і музычнае суправаджэнне. Пастанова асабліва зацікавіць школьнікаў, якія зараз праходзяць творы Якуба Коласа на ўроках літаратуры, – патлумачыла Ганна Сафронава.

Кошт квіткоў на выступленне тэатра “Гарадзенская надзея” – 6 рублёў. Падзея адбудзецца па адрасе: вуліца Дзяржынскага, 1. Па даведкі звяртайцеся па тэлефоне 62-00-94.

У ТЭМУ

Тэатр “Гарадзенская надзея” быў створаны ў 2006 годзе, а ў 2010 годзе атрымаў званне “народнага”. Музычна-драматычны тэатр пад кіраўніцтвам Алега Саладухі з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх тэатральных конкурсаў. Некаторыя выпускнікі яго трупы, якая складаецца са школьнікаў і студэнтаў, зараз навучаюцца ў тэатральных вну Масквы, а таксама Санкт-Пецярбурга.

сымон музыка анонс афіша.jpg
Да спіса