Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

У Шчучыне ў рамках праекта "Нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь" распачалі ствараць вышываную карту са славутасцямі Гродзеншчыны

10.03.2023
Навiны рэгiёна
На Гродзеншчыне Шчучын абраны стартавай пляцоўкай для ажыццяўлення творчай задумкі. Маштабны праект “Нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”, які запусцілі па краіне з падачы Цэнтральнага Камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, зараз актыўна рэалізуецца і ў Шчучынскім раёне, паведамляе dzyannica.by.

Адметна, што на Гродзеншчыне менавіта Шчучын абраны стартавай пляцоўкай для ажыццяўлення творчай задумкі. Аматары традыцыйнай вышыўкі з дапамогай сваіх чароўных ніцей і майстэрства “ажыўляюць” эскіз карты Гродзенскай вобласці з выявамі помнікаў архітэктуры, вырабаў традыцыйных рамёстваў і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, уласцівых для таго ці іншага рэгіёна.

img_1359_4.jpg

– Над эскізам карты Гродзенскай вобласці працавала знакаміты народны майстар Беларусі Алена Шунэйка з Гродзенскага АМЦНТ, а задача лепшых вышывальшчыц з рэгіёнаў перанесці малюнак на палатно, выкарыстоўваючы выключна традыцыйныя матэрыялы, – гаворыць загадчыца аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва РЦКіНТ Вольга Каранкевіч. – Місія складаная, але пачэсная. Гэта добра разумее наш калектыў. Працуем зладжана і дружна, каб своечасова і якасна ажыццявіць цікавую творчую задумку. Вельмі запатрабаванымі аказаліся тэхніка і высокі ўзровень майстэрства метадыста Таццяны Лебядзевіч. Асноўная частка работы даручана менавіта ёй. З Таццянай Юр’еўнай нават раяцца вышывальшчыцы з суседніх раёнаў, высока цэняць абласныя спецыялісты. Дарэчы, мы сваю старонку прадстаўляем выявай Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці – помніка архітэктуры ХVІ стагоддзя і сапраўднай жамчужыны нашага краю. Больш таго, менавіта нам, шчучынцам, даверана адлюстраваць на карце Гродзеншчыны яшчэ і Лідскі ды Воранаўскі раёны, дзе ў вышыўцы паказаць унікальныя ўзоры тамтэйшага ткацтва.
Да спіса