Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Помнік пагранічнікам у Гродне

15.04.2024
Навiны рэгiёна
У чэрвені 1941 г. савецкія пагранічнікі першымі прынялі на сябе ўдар нямецкай арміі.

Заходнюю граніцу СССР на тэрыторыі Беларусі ахоўвалі заставы чатырох пагранатрадаў Беларускай пагранічнай акругі: 86-й (Аўгустоўскай), 87-й (Ломжынскай), 88-й (Шапятоўскай) і 17-й Чырванасцяжнай (Брэсцкай).

Гераічная абарона цаной тысяч жыццяў

На світанні 22 чэрвеня лінейныя заставы пагранатрадаў зведалі моцны артылерыйскі і мінамётна-кулямётны абстрэл. Пасля першых ашаламляльных залпаў пачуліся галасы камандзіраў: "Застава, у ружжо!"

Пагранічнікі трымаліся да апошняга, ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак. Так, 3-я застава лейтэнанта В.М.Усава* змагалася 10 гадзін, сем шалёных атак адбілі 36 байцоў; калі скончыліся патроны, яны падняліся ў штыкавую атаку. Некалькі сутак змагалася з ворагам 10-я застава малодшага лейтэнанта М.К.Ішкова.

У першыя дні вайны загінулі 17 тыс. з 19 тыс. пагранічнікаў Беларускай пагранакругі.

У памяць пра мужнасць пагранічнікаў, якія насмерць стаялі ў першыя дні вайны, створаны мемарыял у Гродне.

Цэнтральная кампазіцыя мемарыяла - "Граніца ў агні": на фоне пагранічных слупоў воіны-пагранічнікі, закрываючы граніцу сваімі целамі, праходзяць праз агнявыя сцены абароны.

15 слупоў сімвалізуюць удзел байцоў з усіх саюзных рэспублік.

Ля падножжа надпіс: "Загінулым, але не пераможаным воінам-пагранічнікам Беларускай пагранічнай акругі".

Ансамбль дапаўняюць гранітныя пліты, якія ўвасабляюць брацкія магілы салдат.

Мемарыял узведзены ў 2004 г., вышыня помніка 6 м.

*В.М.Усаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да спіса
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Чараўніцы-каравайніцы і незвычайныя абрады сватаўства. Чым здзіўлялі тэматычныя пляцоўкі абласцей Беларусі на беларускім падворку
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць і працаваць разам дзеля адной мэты"
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак: "Фестываль паказвае, што шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй"
15.05.2024 / Навiны рэгiёна
Выхаванцы дзіцячых садкоў горада Гродна з захапленнем знаёмяцца з сімваламі роднай краіны. Карэспандэнты «ГП» завіталі ў адну з устаноў і даведаліся, як праходзяць заняткі
26.04.2024 / Навiны рэгiёна
Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» пройдзе 27 красавіка ў Гродне