Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Прадстаўнікі ўлады Дзятлаўшчыны наведалі Абаянскі раён Курскай вобласці

22.08.2023
Навiны рэгiёна
Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Дзмітрый Баравік гэтымі днямі прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі і 95-годдзя з дня ўтварэння Абаянскага раёна Курскай вобласці, паведамляе газета "Перамога".

Яшчэ ў студзені 2018 года ў рамках візіту дэлегацыі Курскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Міхайлавым у Рэспубліку Беларусь адбылося падпісанне пратакола аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў і супрацоўніцтве паміж Абаянскім раёнам Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Дзятлаўскім раёнам Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

З таго часу два раёны розных дзяржаваў не проста ўсталёўваюць паміж сабой добразычлівыя сувязі, але і гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя, наладжваюць супрацоўніцтва ў культурнай і турыстычнай сферах, замацоўваюць юрыдычную аснову ўзаемадзеяння афіцыйных органаў улады і бізнес-супольнасцяў у сферы інвестыцый.

DSC_1462.jpg

У чарговы раз кіраўнік Абаянскага раёна Віталій Жылін пабываў на Дзятлаўшчыне з рабочым візітам у сакавіку гэтага года –  наведаў вытворчыя цэхі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, азнаёміўся з дзейнасцю сучаснага канкурэнтнага прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці з высокатэхналагічнай базай ТАА “Ізакам”, турыстычным патэнцыялам санаторыя “Радон”.

Зараз з візітам у раёне-пабраціме – дзятлаўчане.

DSC_1574.jpg

Абаянскі раён – унікальны куток Курскай вобласці з багатай гісторыяй, выдатнай прыродай і эканомікай, якая актыўна развіваецца, асаблівую ролю ў ёй адыгрывае сельская гаспадарка. Утвораны раён 30 ліпеня 1928 года.

Раён размешчаецца ў паўднёвай частцы Сярэднярускага ўзвышша, на правым беразе ракі Псел, пры ўпадзенні ў яе ракі Абаянка.

Адлегласць ад абласнога цэнтра складае 67 км, ад станцыі Абаянь да Курска па чыгунцы – 109 км. Мяжуе з Белгародскай вобласцю.

Даўжыня межаў раёна – 195 км. Плошча раёна займае 1,03 тыс. кв. км і складае 3,4 % тэрыторыі вобласці.

На 1 жніўня 2023 года колькасць насельніцтва Абаянскага раёна складае 28 938 чалавек, у тым ліку 405 доўгажыхароў.

Да спіса
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Чараўніцы-каравайніцы і незвычайныя абрады сватаўства. Чым здзіўлялі тэматычныя пляцоўкі абласцей Беларусі на беларускім падворку
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць і працаваць разам дзеля адной мэты"
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак: "Фестываль паказвае, што шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй"
15.05.2024 / Навiны рэгiёна
Выхаванцы дзіцячых садкоў горада Гродна з захапленнем знаёмяцца з сімваламі роднай краіны. Карэспандэнты «ГП» завіталі ў адну з устаноў і даведаліся, як праходзяць заняткі
26.04.2024 / Навiны рэгiёна
Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» пройдзе 27 красавіка ў Гродне